Аб арганізацыі работы груп з беларускай мовай навучання
Згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, артыкулам 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі мовамі навучання і выхавання з’яўляюцца руская і беларуская.
Камплектаванне груп установы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца згодна з Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 № 150 (у рэд. пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.08.2013 № 78), пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16.08.2011 № 234 «Аб парадку пастаноўкі на ўлік дзяцей, якія маюць патрэбу ў вызначэнні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі» штогод на пачатак навучальнага года.
Фарміраванне груп з беларускай мовай навучання ажыццяўляецца ва ўстанове дашкольнай адукацыі кожны год згодна з інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з улікам пажаданняў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх.
У Смаргонскім ДЦРД ў 2018/2019 навучальным годзе па жаданню бацькоў працуе 7 групп з беларускай мовай навучання для дзяцей ва ўзросце з 2-х да 7 гадоў.
№ п/п
|
Група
|
№ групы
|
1
|
1 малодшая
|
№ 1
|
2
|
1 малодшая
|
№ 2
|
3
|
1 малодшая
|
№ 6
|
4
|
2 малодшая
|
№ 4
|
5
|
2 малодшая
|
№ 12
|
6
|
сярэдняя
|
№7
|
7
|
старэйшая
|
№ 10
|